Чэрвеньскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрвеньскі раён
Remove ads

Чэ́рвеньскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Чэрвень.

Хуткія факты Чэрвеньскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Мінскім, Смалявіцкім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Пухавіцкім раёнамі Мінскай вобласці і Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максімальная 209 м (на поўнач ад вёскі Валевачы).

Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, торфу.

Клімат і расліннасць

Клімат умерана-кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,8 °C. Ападкаў 630 мм. Вэгетацыйны перыяд — 187 дзён.

Лясы (39 % тэрыторыі раёна) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.

Гідраграфія

Галоўныя рэкі — Волма (з прытокам Ваўмянка Новая), Уса, Уша. Найбуйнейшыя азёры — Пясочнае[4], Дзікае, Лукова.

Remove ads

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР. Цэнтр — горад Чэрвень. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Вайнілаўскі, Горацкі (Горкаўскі), Грабёнкаўскі, Грабянецкі, Дамавіцкі, Калодзезскі, Кліноцкі, Лядскі (Старалядзенскі), Раваніцкі, Руднянскі, Хутарскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Валевачскі сельсавет скасаванага Смілавіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Горацкі і Грабёнкаўскі сельсаветы, 25 ліпеня 1959 года — Дамавіцкі сельсавет. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Смілавіцкі сельсавет скасаванага Рудзенскага раёна. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Беразіно, Багушэвіцкі, Бярэзінскі, Брадзецкі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі і Якшыцкі сельсаветы скасаванага Бярэзінскага раёна, якія 6 студзеня 1965 года перададзены ў склад адноўленага Бярэзінскага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Чэрвень і Чэрвеньскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 снежня 2009 года скасаваны Грабянецкі і Хутарскі сельсаветы, Вайнілаўскі сельсавет перайменаваны ў Чэрвеньскі[5].

Remove ads

Насельніцтва

2002 — 37,7 тыс.
2008 — 34,3 тыс.

Гаспадарчая дзейнасць

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасці. Рыбгас «Волма».

Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтадарогі М4 (Мінск — Чэрвень — Магілёў), Р59 (Мар’іна Горка — Чэрвень — Смалявічы), Р69 (Шацк — Смілавічы — Смалявічы) і інш.

Remove ads

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касцёл святога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) ў в. Раванічы, палацавы комплекс і Свята-Траецкая царква (1668) у пасёлку Смілавічы.

Вядомыя асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads