Чэрвень (горад)

горад у Беларусі, да 1923 г. — Ігумен From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрвень (горад)map
Remove ads

Чэ́рвень[2] (трансліт.: Červień; да 18 верасня 1923 г. — Ігу́мен) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Месціцца на рацэ Ігуменка, за 62 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мінск—Магілёў.

Remove ads

Назва

Традыцыйная гістарычная назва горада — Ігумен[3][4], часам сустракаецца форма Ігумень[5][6]. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гэты тапонім мае повязі з назвай манастырскай пасады[7]. Этнограф Павал Шпілеўскі запісаў народнае паданне, паводле якога паселішча некалі належала праваслаўнаму жаночаму манастыру, заснаванаму грэцкай ігуменняй. Імаверна, назва горада першапачаткова гучала як Ігумень — у сэнсе «той, што належыць ігуменні»[3]. Тым часам мовазнаўца Вінцук Вячорка звяртае ўвагу на тое, што тапонім хутчэй за ўсё ўтварыўся ад слова гумно. Гэта пацвярджаецца адсутнасцю гістарычных звестак пра манастыр у Ігумене, вытворнымі ад кораня гумно ў беларускай геаграфічнай тэрміналогіі (гумяннё, падгу́менне, гу́мнішча — назва поля або ўрочышча), прыкладамі з беларускай тапанімікі (вёска Гумны пад Крупкамі, сяло Гумня на возеры Гумне ў Полацкім ваяводстве), вёскі з назвай Гумнішча і Гумнішчы, а таксама ўпамінам пра Ігуменскую воласць у сярэдзіне XV ст. як districtum Humyen[8].

У 1923 годзе савецкія ўлады перайменавалі Ігумен у «Чэрвень»[8][9]. Гэтая назва не ўнікальная: старажытны горад з такой назвай, сталіца ўдзельнага княства і гістарычнага рэгіёну, існаваў да канца XIII ст. на мяжы сучасных Польшчы і Украіны, таксама аднайменнае сяло знаходзіцца ў Цярнопальскай вобласці Украіны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
План Ігумена, 1830 г.

Упершыню Ігумен упамінаецца ў 1387 годзе[10] У 1-й палове XV стагоддзя мястэчка было ў валоданні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 (паводле іншых звестак, у 1447 годзе) упамінаецца воласць Гумен (лац.: districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1595 годзе ў Ігумене збіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля барацьбы з казацкімі набегамі Налівайкі. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка. У час казацка-сялянскай вайны (1648—1651) сяляне і казакі каля Ігумена разбілі атрад літоўскага харунжага Яна Казіміра Паца.

Пад 1669 годам упершыню ўпамінаецца касцёл. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у мястэчку спыняўся кароль Швецыі Карл XII.

У складзе Расійскай імперыі

Thumb
Герб горада, 1843 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 годзе паселішча атрымала статус горада і стала цэнтрам Ігуменскага павета Мінскай губерні. 22 студзеня 1796 года Ігумену дараваны герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[11].

У 1795 годзе ў Ігумене было 2 царквы, яўрэйская школа, паштовая станцыя, млын, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Станам на 1800 год у месце было 85 двароў. У вайну 1812 года горад быў значна разбураны. У 1825 годзе ў горадзе было 2 царквы, касцёл, 3 прадпрыемствы, 2 карчмы, 10 крам, рынак. У час паўстання 1863—1864 гадоў тут дзейнічаў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Свентаржэцкім.

Паводле перапісу 1905 года ў горадзе былі вадзяны і паравы млыны, некалькі майстэрняў, 6 пачатковых школ, бальніца, аптэка і аптэчны магазін.

Найноўшы час

Thumb
Ганаровы ўзвод у час пахавання польскага жаўнера, 14 жніўня 1919 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут была ўтворана Беларуская рада, жыхары горада атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[12]. 9 снежня 1918 года горад заняты Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з жніўня 1919 да 9 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). За польскай акупацыяй беларускія арганізацыі Ігуменскага павета былі аб’яднаныя ў Беларускі нацыянальны камітэт, таксама ў горадзе дзейнічала Беларуская школьная рада[12].

Thumb
Рынак, 1925 г.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. 18 верасня 1923 года камуністычныя ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 года горад стаў цэнтрам Чэрвеньскага раёна. 26 чэрвеня 1941 года на выхадзе з Чэрвеня ва ўрочышчы Цагельня супрацоўнікі НКУС расстралялі каля трох тысяч вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых[13].

У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 года 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 1 лютага 1942 года на ўскрайку горада былі расстраляны яўрэі чэрвеньскага гета. У горадзе дзейнічалі савецкія падпольныя групы. Вызвалены ў ходзе Мінскай аперацыі вайскоўцамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў сумесна з партызанамі.

Thumb
Гістарычная забудова, 2020 г.

У 1989 годзе грамадскасць даведалася пра пахаванні тысяч палітычных зняволеных ва ўрочышчы Цагельня. 18 красавіка 2001 года адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскога герба[14].

Remove ads

Насельніцтва

Эканоміка

Thumb
Аўтавакзал

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Чэрвень».

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі, Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей.

Адукацыя

У Чэрвені працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Забудова

Вуліцы і плошчы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Аляксандра Неўскага вуліцаГуменная вуліца
Барыкіна вуліцаШпітальная вуліца
Гарбачова вуліцаБабруйская вуліца
Зяневіча вуліцаБярэзінская вуліца
Карла Лібнехта вуліцаАзёрская вуліца
Карла Маркса вуліцаПляцавая вуліца
Леніна вуліцаПухавіцкая вуліца
Луначарская вуліцаШкольная вуліца
Маякоўскага вуліцаКрупенская вуліца
Пралетарская вуліцаПаліцэйская вуліца
Свабоды плошчаРынак пляц
Савецкая вуліцаГорлаўская вуліца
Флегантава вуліцаБальнічная вуліца[21]
Remove ads

Славутасці

Thumb
Крыжаўзвіжанскі касцёл
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1995 г., мураваны).
  • Свята-Мікалаеўская царква (1993—2003 г., мураваная).
  • Гістарычная забудова (канец ХІХ — пачатак ХХ ст., фрагменты)
  • «Кацярыненская» вязніца (XVIII ст.) — цяпер пераробленая пад гандлёвы цэнтр
  • Помнікі: помнік вызвалення; помнік землякам; помнік моладзі і камсамольцам і інш.
  • Месца гібелі грамадзян Беларусі, Польшчы і Літвы (урочышча Цагельня) — ахвяр бальшавіцкага тэрору
  • Месца знішчэння яўрэяў Чэрвеня
  • Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
  • Магіла Афанасія Іванавіча Мякоты — дзеда Максіма Багдановіча (на мясцовых хрысціянскіх могілках)

Страчаная спадчына

  • Дом Кудзіна (пачатак XX ст., мураваны) — знесены ў 2019 годзе.
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1799—1800)
  • Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (1833)
  • Сінагога
  • Царква Святога Георгія (1975)
Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads