Нацыянальны транспартны ўніверсітэт

ВНУ ў Кіеве, Украіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны транспартны ўніверсітэтmap
Remove ads

Нацыянальны транспартны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова транспартнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Хуткія факты Нацыянальны транспартны ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

  • 1944 год — заснаваны Кіеўскі аўтамабільна-дарожны інстытут
  • 1954 год — створаны савет па абароне кандыдацкіх дысертацый, а ў 1957 годзе — савет па абароне доктарскіх дысертацый
  • 1964 год — створаны навукова-даследчы сектар
  • 1965 год — арганізаваны інжынерна-эканамічны факультэт
  • 1970 год — пачынае дзейнічаць падрыхтоўчае аддзяленне
  • 1975 год — створаны факультэт павышэння кваліфікацыі
  • 1979 год — выходзіць першы нумар газеты «Аўтадарожнік»
  • 1984 год — інжынерна-эканамічны факультэт рэарганізаваны ў факультэт эканомікі і эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту
  • 1985 год — арганізаваны завочны факультэт
  • 1987 год — аўтамабільны факультэт рэарганізаваны ў аўтамеханічны
  • 1990 год — арганізаваны агульнаінжынерны факультэт
  • 1992 год — на базе факультэта павышэння кваліфікацыі створаны факультэт паслядыпломнай адукацыі
  • 1993 год — факультэт эканомікі і эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту перайменаваны ў факультэт упраўлення на транспарце
  • 1994 год — пасля дзяржаўнай акрэдытацыі ВНУ атрымлівае статус тэхнічнага ўніверсітэта і найвышэйшы — IV узровень акрэдытацыі
  • 1999 год — на базе факультэта паслядыпломнай адукацыі створаны Інстытут эканомікі і бізнесу на транспарце
  • 2000 год — універсітэт атрымлівае статус нацыянальнага і цяперашнуу назву — Нацыянальны транспартны ўніверсітэт
  • 2000 год — на базе навуковай часткі створаны навукова-даследчы інстытут праблем транспарту і будаўнічых тэхналогій
  • 2000 год — уваходжанне ў склад універсітэта Львоўскага вучэбна-кансультацыйнага цэнтра
  • 2003 год — створаны Інстытут завочнага і дыстанцыйнага навучання
  • 2004 год — уваходжанне ў склад універсітэта Надвірнянскага каледжа і Барскага аўтамабільна-дарожнага тэхнікума
  • 2006 год — Стварэнне Крыварожскага вучэбна-кансультацыйнага цэнтра
  • 2007 год — адкрыты вучэбна-кансультацыйны цэнтр у Івана-Франкоўску
  • 2012 год — да Нацыянальнага транспартнага універсітэта было далучана Львоўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча транспартных тэхналогій і сэрвісу як адасобленае структурнае падраздзяленне
  • 2013 год — да ВНУ далучаны Кіеўскі транспартна-эканамічны каледж
  • 2014 — дарожна-будаўнічы факультэт рэарганізаваны ў факультэт транспартнага будаўніцтва
Remove ads

Структура

Факультэты

  • Аўтамеханічны факультэт
  • Факультэт транспартнага будаўніцтва
  • Факультэт транспартных і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт менеджменту, лагістыкі і турызму
  • Факультэт эканомікі і права

Цэнтры і інстытуты

  • Цэнтр завочнага і дыстанцыйнага навучання
  • Цэнтр павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, удасканалення кіруючых работнікаў і спецыялістаў
  • Цэнтр міжнароднай адукацыі
  • Навукова-даследчы інстытут праблем транспарту і будаўнічых тэхналогій

Адасобленыя падраздзяленні

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads