Алена Генадзеўна Пархімчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Генадзеўна Пархімчык (нар. 28 мая 1968, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эпідэміёлаг, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 28 мая 1968 года ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Санітарыя, гігіена, эпідэміялогія»[1].
Працавала медсястрой кардыялагічнага аддзялення 5-й клінічнай бальніцы г. Мінска; памочнікам санітарнага ўрача, урачом-эпідэміёлагам аддзела эпідэміялогіі, урачом-гігіеністам санаддзела па гігіене харчавання Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі; урачом-эпідэміёлагам супрацьэпідэмічнага аддзялення аддзела эпідэміялогіі, загадчыкам аддзялення эпіднагляду за ўнутрыбальнічнымі інфекцыямі, дэзынфекцыі і стэрылізацыі аддзела эпідэміялогіі, урачом-эпідэміёлагам (загадчыкам аддзялення эпіднагляду за ўнутрыбальнічнымі інфекцыямі, дэзынфекцыі і стэрылізацыі) аддзела эпідэміялогіі Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя; урачом-гігіеністам аддзела гігіены Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі; галоўным дзяржаўным санітарным урачом Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — галоўным урачом Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пухавіцкай акругі № 65. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Сям’я
Замужам, мае дачку і сына[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads