Алена Пятроўна Каляснёва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Пятроўна Каляснёва (нар. 7 жніўня 1967, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-эканаміст; аспірантуру па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай»; кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Працавала эканамістам Віцебскага вытворчага аб'яднання «Маналіт»; асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры маркетынгу і права, дэканам факультэта бізнесу і права, прарэктарам па вучэбнай рабоце (завочным навучанні) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
- муж Віктар Іванавіч Каляснёў (1960—2014) — кандыдат эканамічных навук
- сястра Ірына Пятроўна Казлоўская (нар. 1959) — доктар сельскагаспадарчых навук
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads