Алена Пятроўна Фурс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Пятроўна Фурс (нар. 16 жніўня 1977, Полацк) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутатка.
Біяграфія
Нарадзілася 16 жніўня 1977 года ў горадзе Полацк Віцебскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт[1].
Працавала начальнікам аддзела, галоўным спецыялістам, другім сакратаром, першым сакратаром Полацкага гарадскога камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі; інспектарам другой катэгорыі, спецыялістам другой катэгорыі, намеснікам дырэктара, дырэктарам прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па горадзе Полацку[1].
Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу[1].
Дырэктарка прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па горадзе Наваполацку[1].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад горада Наваполацк і Расонскага раёна)[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае падзякі старшыні Наваполацкага гарвыканкама. Узнагароджана ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і Наваполацкага гарвыканкама. Па выніках 2016 года занесена на гарадскую Дошку гонару горада Наваполацка[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads