Алена Раманаўна Ляшковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Раманаўна Ляшковіч (нар. 1961(?), Сасноўшчына, Вілейскі раён) — беларускі музеязнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Сасноўшчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Рамана Юльянавіча і Юзэфы Іосіфаўны Ляшковічаў[1]. Вучылася ў Даўгінаўскай сярэдняй школе. Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 1986—1991 гадах працавала навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. З 1991 па 2007 год — лабарант лабараторыі праектавання і прагназавання развіцця культуры, метадыст сектара арганізацыі вучэбна-метадычнай работы, навуковы супрацоўнік лабараторыі музейнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры[2].
З 2007 года — дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. Звольнена 4 студзеня 2022 года з ініцыятывы наймальніка. Як паведаміў Reform.by, спасылаючыся на свае крыніцы з музейных колаў, прычынай звальнення Ляшковіч стала яе прынцыповая адмова звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычын[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013)[1].
Навуковая дзейнасць
Аўтар шэрагу навуковых публікацый па пытаннях купалазнаўства[2].
Сям’я
Нявесткай Алены Ляшковіч з’яўляецца незалежная журналістка Наталля Лубнеўская[3].
Зноскі
- ЖИТЕЛЬНИЦА ДОЛГИНОВА БЫЛА УДОСТОЕНА ПРЕМИИ ПРЕЗИДЕНТА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
- З музэю Янкі Купалы звольнілі дырэктара (недаступная спасылка). Радыё Свабода (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads