Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Даўгінава.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Даўгінава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагосцкага сельсавета, статус Даўгінава паніжаны да вёскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Вілейскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Сіўцаўскага сельсавета Мядзельскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Млечкі, Панкраты, Станькі, Хамутнае, Юшкаўка і Язні)[2]. 4 красавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўкалацкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Баравыя, Бубны, Ваўкалатка, Ворнаўка, Вострава, Габітацыя, Дзямідкі, Заложына, Зосіна, Крупнікі, Мікуліна і Ясюкоўка) і 7 населеных пунктаў Мільчанскага сельсавета (вёскі Заброддзе, Кутнае, Лубень, Поня, Сіўцы і хутары Вязовец, Круглае)[3]. 17 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мільчанскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вардамічы, Замошша, Мільча, Нябышына, Руччо, Рэчкі, Саланое і Слабада)[4]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Жарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост і Стахі)[5]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета са Сцешыцкага сельсавета вернуты 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост, Стахі)[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (52 населеныя пункты) — 3288 чалавек[8], з іх 96,9 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,4 % — палякі, 0,4 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 2667 чалавек[10].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 18
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads