Алена Раманаўна Ляшковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Раманаўна Ляшковіч (нар. 1961(?), Сасноўшчына, Вілейскі раён) — беларускі музеязнавец.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Сасноўшчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Рамана Юльянавіча і Юзэфы Іосіфаўны Ляшковічаў[1]. Вучылася ў Даўгінаўскай сярэдняй школе. Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

У 1986—1991 гадах працавала навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. З 1991 па 2007 год — лабарант лабараторыі праектавання і прагназавання развіцця культуры, метадыст сектара арганізацыі вучэбна-метадычнай работы, навуковы супрацоўнік лабараторыі музейнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры[2].

З 2007 года — дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. Звольнена 4 студзеня 2022 года з ініцыятывы наймальніка. Як паведаміў Reform.by, спасылаючыся на свае крыніцы з музейных колаў, прычынай звальнення Ляшковіч стала яе прынцыповая адмова звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычын[3].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013)[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрагу навуковых публікацый па пытаннях купалазнаўства[2].

Сям’я

Нявесткай Алены Ляшковіч з’яўляецца незалежная журналістка Наталля Лубнеўская[3].

Зноскі

  1. ЖИТЕЛЬНИЦА ДОЛГИНОВА БЫЛА УДОСТОЕНА ПРЕМИИ ПРЕЗИДЕНТА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
  2. З музэю Янкі Купалы звольнілі дырэктара (недаступная спасылка). Радыё Свабода (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads