Алена Уладзіміраўна Анціпава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Уладзіміраўна Анціпава (парт.: Helena Antipoff, 25 сакавіка 1892, Гродна, Расійская імперыя — 9 жніўня 1974, Ібірыце , Бразілія) — педагог, псіхолаг, спецыяліст па сацыяльнай і карэкцыйнай псіхалогіі .
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Гродне. Вучылася ў Калеж дэ Франс (1910—1911), Школе педагагічных навук Э. Клапарэда ў Жэневе (1912—1916).
Пасля навучання вярнулася ў Расію і пасля 1917 года працавала ў сістэме Народнага Камісарыята асветы як псіхолаг-абследавальнік Цэнтральнага каранцінна-размеркавальнага дзіцячага пункта ў Петраградзе, у якім ажыццяўляўся нагляд над сіротамі, беспрытульнікамі і малазабяспечанымі.
У 1922 годзе яе муж-пісьменнік В. Я. Глікман (псеўданім Ірэцкі) — быў высланы з Расіі, і ў 1924 годзе А. Анціпава выехала да яго ў Германію. У 1926 годзе вярнулася ў Жэневу і працавала ў Інстытуце Жан-Жака Русо , дзе яе кіраўніком быў прафесар Э. Клапарэд .
У 1929 годзе А. У. Анціпава па запрашэнні бразільскага ўрада прыехала ў Бразілію, дзе займалася арганізацыяй псіхалагічнай адукацыі, школ і прытулкаў для дзяцей, якія мелі патрэбу ў сацыяльнай і псіхалагічнай карэкцыі. У адпаведнасці з кантрактам працавала ў бразільскім штаце Мінас-Жэрайс. Сумесна са святаром Алвара Неграмонтэ заснавала «Дом юнага рабочага» і скаўцкую арганізацыю, а таксама школу-прытулак для дзяцей з адхіленнямі ў развіцці «Фазэнда Разарыа». Яна таксама працавала ў напрамку сацыякультурных перспектыў адукацыйнай псіхалогіі ў Бразіліі. У 1932 годзе ўвайшла ў лік арганізатараў «Таварыства Песталоцы», якое аказвала дапамогу дзецям, што маюць патрэбу ў сацыяльнай і псіхалагічнай карэкцыі.
А. У. Анціпава ўзнагароджана бразільскім ордэнам Паўднёвага Крыжа і медалём «За заслугі ў галіне адукацыі». У яе гонар названы Фонд і Цэнтр, якія дзейнічаюць і дагэтуль.
Памерла ў 1974 годзе. Пахавана ў Бразіліі.
Remove ads
Сям’я
- Бацька — Уладзімір Васілевіч Анціпаў (1862—1925), генерал-лейтэнант. Маці — Соф’я Канстанцінаўна (народжаная Стаянава). Сёстры Зінаіда (па мужу Крэйнін); Таццяна.
- Муж — Віктар Якаўлевіч Глікман (1882—1936), журналіст, пісьменнік.
- Сын — Данііл (1919—2005), псіхолаг.
Сачыненні
- О психолого-педагогическом обследовании детей // Трудовая школа: Педагогический сборник. Петроград, 1923. № 4/5. С. 86
- Умственный уровень дошкольников: (Исследование по методу Бине-Симона) // Педологический журнал. Орел, 1924. № 2
- Etude de la personnalité par la méthode A. Lasoursky // Intermédiaire des Educateurs. Genève, 1926
- Contribution à 1'étude de la constance des sujets // Archives de Psychologie. Genève, 1927. T. 20, № 79. P. 177—190
- De expérimentation naturelle // Nouvelle Education. P., 1927
- Etude des aptitudes motrices // Intermédiaire des Educateurs. Genève, 1927
- L'évolution et la variabilité des fonctions psycho-motrices: d’après l'étude statistique des résultats de divers tests d’habileté manuelle // Archives de Psychologie. Genève, 1928. T. 21, № 81. P. 1—54
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads