Алена Фёдараўна Колесава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Фёдараўна Колесава
Remove ads

Алена Фёдараўна Колесава (руск.: Елена Фёдоровна Колесова, 6 жніўня 1920 — 11 верасня 1942) — удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі у час Вялікай Айчыннай вайны, камандзір разведвальна-дыверсійнай групы партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння разведаддзела штаба Заходняга фронта. Герой Савецкага Саюза ((1944).

Thumb
Хуткія факты Алена Фёдараўна Колесава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

А. Ф. Колесава нарадзілася ў вёсцы Колесава (зараз у Яраслаўскім раёне Яраслаўскай вобласці Расіі). З 1924 г. жыла ў сям’і сваякоў у Маскве. У 1939 годзе скончыла 2-е Маскоўскае педагагічнае вучылішча і пачала працаваць у школе № 47. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працавала ў перасяленчым упраўленні Савета народных камісараў СССР, працавала на будаўніцтве абарончых аб’ектаў. У Чырвонай Арміі з 20 кастрычніка 1941 г. У складзе разведвальна-дыверсійнай групы неаднаразова пераходзіла лінію фронту. На асабістым баявым рахунку А. Ф. Колесавай 4 пушчаныя пад адхон эшалоны, 3 знішчаныя аўтамашыны, 6 знішчаных паліцэйскіх пунктаў. З мая 1942 г. А. Ф. Колесава камандзір разведвальна-дыверсійнай групы, дзейнічаўшай на тэрыторыі Барысаўскага і Крупскага раёнаў.

А. Ф. Колесава загінула ў баі ў час аперацыі па знішчэнню варожага гарнізона ў вёсцы Выдрыца Крупскага раёна Мінскай вобласці. Была пахавана ў брацкай магіле ў вёсцы Мігаўшчына. Пасля вайны перапахавана ў горадзе Крупкі.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Помнікі на месцы гібелі ў вёсцы Выдрыца Крупскага раёна. Помнік на брацкай магіле ў горадзе Крупкі, у вёсцы Мардвінава Яраслаўскага раёна Яраслаўскай вобласці[1].
  • Мемарыяльныя дошкі на будынках былога 2-га педагагічнага вучылішча і школы № 47 у Маскве[1].
  • Імем А. Ф. Колесавай названыя школа № 2 і вуліца ў Крупках, вуліцы ў Валгаградзе, Маскве і Яраслаўлі[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads