Алесь Крыга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Кры́га (сапр. Аляксандр Аляксандравіч Асіпе́нка; нар. 1 мая 1943 г. Мінск) — беларускі пісьменнік.

Хуткія факты Алесь Крыга, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння дзесяцігодкі ў 1960 годзе працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній фрэзероўшчыкам. Вучыўся на вячэрнім, потым на завочным аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1989 годзе. У 19621966 гг. служыў на Ваенна-марскім флоце СССР. З 1967 г. — літсупрацоўнік рэдакцый рэспубліканскіх газет «Чырвоная змена», «Физкультурник Белоруссии», «Піянер Беларусі». У 19711972 гг. плаваў матросам траўлера на Поўначы. З 1972 г. — літсупрацоўнік іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда» Брэсцкай вобласці, у 19891990 гг. — загадчык аддзела пісьмаў брагінскай раённай газеты «Маяк Палесся». З 1990 г. — стыльрэдактар газеты «Вячэрні Мінск». Сябра СП СССР з 1975 г.

Remove ads

Творчасць

Першую аповесць «Я вернусь к тебе, море!» апублікаваў у 1965 г. (газета «На страже Заполярья»). Аўтар аповесцей «Паўночны фарватэр» (1971), «Порт прызначэння» (1974), «Чайкі над полем» (часопіс «Маладосць», 1978), «Марзянка для нелюбімых» (аповесць і апавяданні, 1988), кнігі для дзяцей «Медзведзяня шукае сяброў» (1987), мастацка-публіцыстычнай кнігі «Выбух над Прыпяццю» (часопіс «Полымя», 1990).

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads