Алесь Кіркевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Кіркевіч, або Аляксандр Раманавіч Кіркевіч (нар. 9 лістапада 1989[1], Гродна) — беларускі журналіст, краязнаўца і палітычны актывіст. Былы намеснік старшыні Маладога Фронту і кіраўнік Гродзенскай філіі маладзёжнай арганізацыі. Палітвязень Беларусі[2]. Вязень сумлення.

Хуткія факты Алесь Кіркевіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 лістапада 1989 года ў Гродна ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандр быў вядомым у Гродна краязнаўцам[2].

Пасля заканчэння 1-га ліцэя паступіў на гістарычны факультэт ГрДУ, на спецыяльнасць «Археалогія», аднак пайшоў з другога курса. Быў намеснікам старшыні «Маладога Фронту», кіраўніком яго Гродзенскага філіяла[1].

Працуе як журналіст-фрылансер. Не жанаты.

Сябра БАЖ[3], сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2020 года[4].

Remove ads

Пераслед за грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць

Меў адміністрацыйныя справы за выкарыстанне незарэгістраванага сімвала (бел-чырвона-белы сцяг на сустрэчы з М. Статкевічам у Гродна) і за распаўсюд незарэгістраванага бюлетэня «Хрысціянская абарона»[5].

Падчас выбарчай кампаніі 2010 года быў сябрам ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага[5].

Удзельнік акцыі пратэста 19 снежня 2010 года. 24 снежня 2010 года быў затрыманы за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што праходзіла пад сценамі мінскага ізалятара на Акрэсціна. За гэта асуджаны на 10 сутак арышту[6].

28 студзеня 2011 года затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года у Мінску[7]. Пасля допыту у Гродненскім КДБ быў арыштаваны і дастаўлены ў сталіцу. Яму прад’явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках і змясцілі ў СІЗА КДБ[6].

5 мая 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) вынес А. Кіркевічу прысуд — пазбаўленне волі на чатыры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Зміцер Дрозд, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках)[8]. 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе[9].

Праабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала А. Кіркевіча вязнем сумлення[1].

Пасля разгляду касацыйнай скаргі быў накіраваны ў калонію горада Наваполацка[2]. Памілаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2011 года і вызвалены[10].

17 верасня 2011 года ў Гродна быў затрыманы разам з Веранікай Велігор, калі яны ноччу расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыя ў кватэры А. Кіркевіча здзейсніла вобшук і забрала сістэмны блок, а ў В. Велігор канфіскавала ноўтбук. 12 кастрычніка ў Гродна адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна аштрафавала яго і В.Велігор на 10 базавых велічынь кожнага[11].

19 жніўня 2015 года ў судзе Ленінскага раёна года Гродна А.Кіркевіч абвінавачаны ў падрыхтоўцы матэрыялу для замежнага СМІ без акрэдытацыі. Па пастанове суддзі Юрыя Казакевіча аштрафаваны на суму ў 4,5 млн рублёў (25 базавых велічынь). Падставай для адміністрацыйнай справы ў дачыненні да А.Кіркевіча і другога журналіста стаў іх сюжэт для тэлеканала «Белсат» ад 24 чэрвеня, у якім распавядалася пра выставу лялек літоўскіх майстроў у Гродне[12].

Ноччу з 22 на 23 лютага 2017 года падчас нападу на намёт абаронцаў Курапатаў быў збіты: атрымаў моцны ўдар па галаве[13].

У сакавіку 2024 года супраць Алеся Кіркевіча ў Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць. 2 жніўня 2024 года па артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці завочна прыгавораны да 7 гадоў зняволення і штрафу, у кошт аплаты якога адабралі нерухомасць Кіркевіча. У якасці рэчавых доказаў выкарысталі яго інтэрв’ю Радыё «Свабода» і Белсату[14].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 276—279. ISBN 978-0-929849-42-3]
  2. Алесь Кіркевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 2 чэрвеня 2017.
  3. Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  4. [За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / — Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.62-63)]
  5. Все кассационные жалобы фигурантов дела о 19 декабря отклонены(недаступная спасылка). Naviny.by (24 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2015. Праверана 2 чэрвеня 2017.
  6. Стали известны имена троих помилованных участников событий 19 декабря (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (1 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2015.
  7. Еще двух журналистов оштрафовали за незаконную продукцию для СМИ (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (19 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2017.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads