Алесь Траяноўскі
беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алесь (Аляксандр Пятровіч) Траяно́ўскі[2] (22 верасня 1925, х. Уздымач, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 18 сакавіка 2005, Мінск, Беларусь) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і лесніка Пятра Іванавіча Траяноўскага. У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1942 па ліпень 1944 года — партызан брыгады імя Чапаева, з ліпеня 1944 года — на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў на розных пасадах у Мінску. Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1959). У 1955—1962 гадах літаратурны супрацоўнік шматтыражнай газеты «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 гадах — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 гадах — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі». Член СП СССР (з 1990).
Памёр 18 сакавіка 2005 года ў плябані Чырвонага касцёла ў Мінску[3]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[4].
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы у 1957 годзе ў перыядычным друку. Працаваў у галіне мастацкага перакладу з 1960 года. Перакладаў з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» (1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталогія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесць Ю. Брэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў І. Франка, П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і інш.
Узнагароджаны медалямі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads