Алешандры Пату

бразільскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алешандры Пату
Remove ads

Алешандры Радрыгіс да Сілва[заўв 1] (парт.: Alexandre Rodrigues da Silva; нар. 2 верасня 1989, Пату-Бранку, Бразілія), больш вядомы як Алешандры Пату або Алешандрэ Пата — бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2008—2013).

Хуткія факты Алешандры Пату, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

«Інтэрнасьянал»

Алешандры Пату — выхаванец школы бразільскага «Інтэрнасьянала». У 2006 годзе Алешандры стаў чэмпіёнам Бразіліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасля таго як «Інтэрнасьянал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібертадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідары, клуб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла звярнуць увагу галоўнага трэнера Абеля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амерыкі — Алешандры Пату і Луіса Адрыяну.

Гэтыя двое ігракоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сезона. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразіліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмейраса». «Інтэрнасьянал» разграміў суперніка з лікам 4:1, а Пату зрабіў тры галявыя перадачы і забіў сам адзін гол.

«Мілан»

2 жніўня 2007 года «Мілан» абвясціў аб куплі Алешандры. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клубам з Порту-Алегры, гэта значыць 22 мільёны еўра.

Першую частку новага сезона ў «Мілане» Пату вымушаны быў правесці па-за гульнёй. Аднак малады бразілец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клуба. 13 студзеня 2008 года ў складзе «Мілана» Алешандры правёў свой першы матч і забіў адзін гол.

«Карынтыянс»

Перайшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 года, Алешандры абышоўся бразільскаму гранду ў 15 млн еўра. Пасля аднаго сезона ў «Карынтыянсе», быў на правах арэнды аддадзены клубу «Сан-Паўлу», у складзе якога правёў два гады.

Па заканчэнні сезона 2015 Пату меў намер вярнуцца ў Еўропу, дзе цікавасць да яго праяўляла адразу некалькі клубаў. У студзені 2016 года быў арандаваны лонданскім «Чэлсі» да канца сезона 2015/16[3]. Аднак, за лонданскі клуб амаль не гуляў з-за траўмы, і ў ліпені 2016 года вярнуўся ў «Карынтыянс»[4].

«Вільярэал» і Кітай

У ліпені 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Вільярэалам»[5], аднак ужо ў студзені 2017 года перабраўся ў кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»[6]. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з кітайскім клубам[7].

Апошнія гады

У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Сан-Паўлу», дзе выступаў у 2014—2015 гадах, падпісаўшы кантракт да 2022 года[8]. У жніўні 2020 года абвясціў аб сыходзе з каманды[9].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Арланда Сіці». У лістападзе 2022 года абвясціў аб сваім сыходзе[10].

У маі 2023 года вярнуўся ў «Сан-Паўлу», дзе гуляў да канца 2023 года.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швецыі.

Дасягненні

Клубныя

«Інтэрнасьянал»:

«Мілан»:

«Карынтыянс»:

  • Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2013
  • Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2013

«Арланда Сіці»:

  • Уладальнік Адкрытага кубка ЗША: 2022

Міжнародныя

Бразілія:

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads