Порту-Алегры

горад у Бразіліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Порту-Алегрыmap
Remove ads

Порту-Алегры (парт.: Porto Alegre) — горад у Бразіліі, сталіца штата Рыу-Гранды-ду-Сул. Порту-Алегры — адзін з найважнейшых гарадоў паўднёвай Бразіліі, які з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёну. У Порту-Алегры самы высокі ўзровень жыцця сярод бразільскіх сталіц штатаў. Складовая частка мезарэгіёна Агламерацыя Порту-Алегры. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Порту-Алегры. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Порту-Алегры. Насельніцтва складае 1420667 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 496,827 км². Шчыльнасць насельніцтва — 2859,5 чал./км².

Хуткія факты Порту-Алегры, Краіна ...

Свята горада — 26 сакавіка.

Remove ads

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1772 годзе. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Порту-Алегры ўжо ў сярэдзіне XVIII стагоддзя пасяліліся імігранты з Азорскіх астравоў, афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1809 год.

У XVIII стагоддзі Порту-Алегры быў портам на возеры гораду Віяман. Акрамя перасяленцаў з Азорскіх астравоў, значную частку насельніцтва склалі сем’і з горада Рыу-Гранды, размешчанага ў прыбярэжным раёне на поўдзень ад Порту-Алегры, у той час былога ваеннай крэпасцю.

На 1822 год у Порту-Алегры пражывала 12 тысяч жыхароў, менавіта ў гэты час Бразілія атрымала незалежнасць. У канцы XIX стагоддзя горад прыняў шмат імігрантаў з іншых частак свету, у прыватнасці з Германіі, Італіі і Польшчы. Пераважная большасць насельніцтва мае еўрапейскае паходжанне. У цяперашні час ён з’яўляецца найважнейшым портам штата Рыу-Гранды-ду-Сул.

Remove ads

Эканоміка

Дзякуючы размяшчэнню на сутыку пяці рэк горад стаў важным портам, а таксама адным з галоўных прамысловых і камерцыйных цэнтраў Бразіліі. Са з’яўленнем Меркасура горад пачаў хутчэй расці і квітнець у эканамічным плане. Сельскагаспадарчыя і жывёлагадоўчыя прадукты, як соя, скура, кансерваваная ялавічына і рыс, экспартуюцца з Порту-Алегры за мяжу, як ў Афрыку і Японію[1].

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Remove ads

Зноскі

  1. https://sidra.ibge.gov.br/tabela/1287 Праверана 29 жніўня 2025.
  2. https://sidra.ibge.gov.br/tabela/202 Праверана 29 жніўня 2025.
  3. Population by municipality Праверана 4 чэрвеня 2016.
  4. 2010 census of Brazil
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4350750'></a>
  5. Population estimates for July 1st, 2015 Праверана 4 чэрвеня 2016.
Remove ads

Вядомыя асобы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads