Альберта Кальдэрон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альберта Педра Кальдэрон (ісп.: Alberto Pedro Calderón; 14 верасня 1920 — 16 красавіка 1998) — аргенцінскі матэматык, лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій.

Хуткія факты Альберта Кальдэрон, Імя пры нараджэнні ...

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1920 годзе ў Мендосе. Зацікавіўся матэматыкай яшчэ школьнікам, аднак бацька хоць і заахвочваў яго заняткі, але пераканаў яго, што гэтым цяжка будзе зарабіць на жыццё, і таму, паступіўшы ва Універсітэт Буэнас-Айрэса, Альберта Кальдэрон вывучыўся па спецыяльнасці «Грамадзянскае будаўніцтва». Скончыўшы ўніверсітэт у 1947 годзе, ён атрымаў працу ў навукова-даследчай лабараторыі геафізічнага падпадзялення дзяржаўнай нафтаздабываючай кампаніі YPF.

Працуючы ў YPF, Кальдэрон працягваў падтрымліваць сувязі са знаёмымі па ўніверсітэце матэматыкамі — у прыватнасці, з Луісам Сантала. У 1948 годзе ў Буэнас-Айрэс прыехаў Антоній Зігмунд з Чыкагскага ўніверсітэта, які, пазнаёміўшыся з Кальдэронам, прапанаваў яму працаваць разам. У 1949 годзе Кальдэрон прыехаў у Чыкага па стыпендыі Фонду Ракфелера. Маршал Стоўн заахвоціў яго атрымаць вучоную ступень, і аформіўшы тры незадоўга да гэтага апублікаваныя артыкулы ў дысертацыю Кальдэрон атрымаў у 1950 годзе ступень Ph.D. па матэматыцы.

Пасля Кальдэрон выкладаў у многіх універсітэтах Аргенціны, ЗША і Іспаніі, аказаўшы вялікі ўплыў на развіццё матэматыкі ў гэтых краінах.

Remove ads

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

3. Alberto Pedro Calderon // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. twas.org

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads