Альберта Маньелі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберта Маньелі (італ.: Alberto Magnelli; 1 ліпеня 1888, Фларэнцыя — 20 красавіка 1971, Мёдон, прыгарад Парыжа) — італьянскі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў канкрэтнага мастацтва ў Італіі.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Маньелі вяртаецца ў Парыж, дзе і жыве да канца сваіх дзён. Становіцца шырока вядомым як адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «канкрэтнага мастацтва», аказвае ўплыў на творчасць такіх мастакоў, як Віктор Вазарэлі, Нікала дэ Сталь, Хеліа Айцісіка. У 1952 годзе Альберта Магнелі стварыў будынак Casa Astratta на Viale Beatrice d’Este 24, які лічыцца найвышэйшым выразам зліцця архітэктуры і мастацтва ў межах руху канкрэтнага мастацтва (MAC).
Творы Альберта Маньелі ўдзельнічалі ў выстаўках сучаснага мастацтва documenta I (1955) і documenta II (1959) у Каселі. У 1950 годзе ён удзельнічае ў біенале ў Венецыі. На біенале ў Сан-Паўлу ў 1951 годзе яму прысуджаецца другая прэмія. У 1954 годзе ў Бруселі, у Палацы прыгожых мастацтваў арганізуецца першая рэтраспектыўная выстаўка твораў Маньелі. У 1963 годзе ў Цюрыху праходзіць яго найбуйнейшая рэтраспектыва, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння майстра.
Remove ads
Зноскі
- Alberto Magnelli
- Alberto Magnelli // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118865773 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118865773 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads