Альберт Іосіфавіч Котаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберт Іосіфавіч Котаў (28 кастрычніка 1937, в. Зафранцузская Грэбля, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1974), дацэнт (1977).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1937 года ў в. Зафранцузская Грэбля Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Малалетні вязень нямецкага лагера ў Мар’інай Горцы[1].
У 1960 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», у 1970 годзе — аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя КПСС».
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (інфармацыя на 2010 г.).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя аграрных адносін; гісторыя Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя развіцця фізкультуры і спорта Беларусі. Аўтар і суаўтар звыш 150 навуковых прац[2].
Remove ads
Узнагароды
- Майстар спорту міжнароднага класа (1964);
- юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005),
- юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009),
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2010).
Бібліяграфія
- Деятельность Компартии Белоруссии по созданию и укреплению машинно-тракторных станций (1929—1932 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Котов Альберт Иосифович. — Минск, 1974. (руск.)
- История земельных отношений в Беларуси (с древнейших времен до наших дней) : пособие для студентов сельскохозяйственных специальностей / А. И. Котов. — Минск, 2001. (руск.)
- Беларусь у перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1939—1945) : дакументы і матэрыялы : дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта / [складальнік А. І. Котаў]. — Мінск, 2008.
- История Беларуси и мировые цивилизации / Альберт Котов. — Минск, 2008. (руск.)
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2023. Праверана 28 кастрычніка 2018.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2023. Праверана 3 жніўня 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads