Зафранцузская Грэбля

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зафранцу́зская Грэ́бля[1] (трансліт.: Zafrancuzskaja Hreblia, руск.: Зафранцузская Гребля) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Месціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, за 70 км ад Мінска, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Балачанка.

Remove ads

Назва

Назва паказвае на месцазнаходжанне ад вёскі Французская Грэбля і, верагодна, звязана са збудаванай у часы вайны 1812 года грэбляй[2].

Гісторыя

У 1885 годзе ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе ваколіца ў Балочанскім сельсавеце Пухавіцкага раёна[4].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[4].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 15 двароў, 139 жыхароў
  • 1908 год — 22 двары, 124 жыхары
  • 1917 год — 28 двароў, 176 жыхароў
  • 1926 год — 40 двароў, 207 жыхароў
  • 1940 год — 26 двароў, 35 жыхароў
  • 1960 год — 44 жыхары
  • 1999 год — 10 жыхароў
  • 2002 год — 5 двароў, 6 жыхароў
  • 2010 год — 6 жыхароў
  • 2012 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхары[4]
  • 2019 год — 4 жыхары

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads