Альберт Зіноўевіч Капенгут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альберт Зіноўевіч Капенгут (нар. 4 ліпеня 1944, Казань) — амерыканскі і беларускі шахматыст, міжнародны майстар (1991). Заслужаны трэнер БССР (1988).

Хуткія факты Альберт Зіноўевіч Капенгут, Пол ...

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Зямы Капенгута і Ганны Габрыловіч. Вядомы як выкладчык, тэарэтык, удзельнік студэнцкіх Алімпіяд 60-х гадоў. Выхаванец вядомых шахматных педагогаў Абы Шагаловіча, Аляксея Сакольскага, Ісака Баляслаўскага, А. Капенгут выйграў чэмпіянат Мінска (1961) і шэраг першынстваў Беларусі: 1962, 1968, 1969, 1970 (падзяліў 1—3- 2-е), 1976, 1977 і 1978 гадоў. Ён заняў 10-е месца на чэмпіянаце СССР у 1971 годзе, упершыню прыняўшы ўдзел на гэтым турніры і апярэдзіўшы многіх майстроў шахматнай гульні, такіх як Анатоль Лейн, Яфім Гелер, Рафаэль Ваганян і Уладзімір Тукмакаў.

Альберт Капенгут быў трэнерам гросмайстраў Міхаіла Таля, Барыса Гельфанда, Юрыя Шульмана, Ільі Смірына і іншых вядомых шахматыстаў. З 28 красавіка 2008 года прадстаўляе Федэрацыю шахмат ЗША.

Аўтар успамінаў пра беларускае шахматнае жыццё 1950—60-х гадоў.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads