Альберт Сцяпанавіч Елізараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альберт Сцяпанавіч Елізараў (13 студзеня 1937, Архангельск, Расія — 20 жніўня 2009) — беларускі вучоны ў галіне прыборабудавання. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1977).

Хуткія факты Альберт Сцяпанавіч Елізараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут авіяцыйнага прыборабудавання (1960), Кіеўскі політэхнічны інстытут (аспірантура).

Працаваў у арганізацыі п/я № 56, г. Рыбінск (з 1960); Каўнаскім навукова-даследчым інстытуце радыёвымяральнай тэхнікі (з 1963, начальнік аддзела па распрацоўцы ЗВЧ вымяральных прыбораў); Рыжскім інстытуце інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1967—1972, выкладчык, дацэнт кафедры тэхнічнай эксплуатацыі авіяцыйнага радыёэлектроннага абсталявання); Беларускім рэспубліканскім цэнтры метралогіі і стандартызацыі (1972—1974, кіраўнік сектара, начальнік НДЛ метралагічнага забеспячэння народнай гаспадаркі); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1975—2001, кафедра метралогіі і стандартызацыі, у 1975—1996 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: электрарадыёвымярэнні; радыёвымяральныя ўстройствы. Больш за 40 аўтарскіх пасведчанняў.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Электрорадиоизмерения : учебник для студентов вузов, обучающихся по специальности «Радиотехника» / А. С. Елизаров. ― Минск, 1986.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads