Альберт Фёдаравіч Трафімаў

вучоны ў галіне ветэрынарыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альберт Фёдаравіч Трафі́маў[4] (нар. 25 лістапада 1936[4], г. Барысаў, Мінская вобласць — 21 снежня 2024[5]) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1991).

Хуткія факты Альберт Фёдаравіч Трафімаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).

З 1963 года галоўны ветэрынарны ўрач эксперыментальнай базы «Зарэчча» Смалявіцкага раёна. З 1975 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1988—1995 гадах загадчык аддзела[4], у 1995—1998 гадах намеснік дырэктара[4], з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2006 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі[6].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне ветэрынарнай санітарыі, заагігіены і тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Выканаў асноўныя работы па тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэм і спосабаў ўтрымання жывёл на фермах і комплексах, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці малака і вырошчвання рамонтнага маладняку. Распрацаваў параметры рэканструкцыі малочна-таварных ферм, нормы тэхналагічнага праектавання для будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Адзін з аўтараў Рэспубліканскай комплекснай праграмы павышэння эфектыўнасці вытворчасці малака, праграмы па комплекснай ацэнцы тэхналогіі вядзення жывёлагадоўлі з мэтай яе аптымізацыі, зніжэння сабекошту вытворчасці прадукцыі ў гаспадарках Брагінскага, Хойніцкага і іншых раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, праграмы па адпрацоўцы сістэмы безпрывязнага ўтрымання жывёл і даеннем у даільнай зале, праграмы гігіенічных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне экалагічнага ціску на навакольнае асяроддзе.

Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

  • Содержание коров на фермах и комплексах. — Минск: Ураджай, 1985 (разам з С. І. Пляшчанка).
  • Получение и выращивание здоровых телят. — Минск: Ураджай, 1990 (совм. с С. И. Плященко, В. Т. Сидоровым).
  • Реконструкция животноводческих помещений. — Молодечно, 2001 (совм. с В. Н. Тимошенко).
  • Выращивание молодняка крупного рогатого скота. — Витебск: ВГАВМ, 2005. (в соавт.).
  • Вода… и животные: учеб. пособие для вузов. — Минск: Экоперспектива, 2007. (совм. с И. В. Брыло, Н. А. Садомовым).
  • Научное обоснование и практическая реализация технологических приемов выращивания ремонтного молодняка крупного рогатого скота. — Витебск: ВГАВМ, 2011. (совм. с А. А. Музыкой, В. Н. Минаковым).
  • Гигиена воды: учеб.-метод. пособие. — Минск: Экоперспектива, 2012. (совм. с [Н. А. Садомовым, И. В. Брыло).
  • Рекомендации по выращиванию молодняка крупного рогатого скота на откорме в помещениях облегченного типа для производства конкурентоспособной говядины. — Жодино: НПЦ НАН Беларуси по животноводству, 2014. (в соавт.).
  • Выращивание молодняка крупного рогатого скота для производства продуктов детского и диетического питания на промышленных комплексах : [рекомендации]. — Жодино: НПЦ НАН Беларуси по животноводству, 2015. (в соавт.).
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads