Сяргей Іванавіч Пляшчанка
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іванавіч Пля́шчанка[1] (руск.: Сергей Иванович Плященко, 20 кастрычніка 1924) — вучоны ў галіне зоагігіены, доктар ветэрынарных навук (1972), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Шыраева (Калачэеўскі раён, Варонежская вобласць, Расія). Скончыў тэхнікум і працаваў у сельскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года ў народным апалчэнні і дзеючай арміі. У 1951 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут і ў 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да дэкана заатэхнічнага факультэта. У 1957 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт. З 1960 года С. І. Пляшчанка ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, у 1992—2004 гадах — у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся пытаннямі гігіены сельскагаспадарчай жывёлы на фермах і прамысловых комплексах, зніжэння іх уздзеяння на навакольнае асяроддзе, эканоміі водных рэсурсаў, выкарыстоўваемых у тэхналагічных працэсах, барацьбы са шкоднымі насякомымі і інш.
Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, даведнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Сярод апублікаванага:
- Передовые приёмы содержания крупного рогатого скота. — Мн., 1970.;
- Микроклимат и продуктивность животных. — Л., 1976. (разам з І. І. Хахловай);
- Естественная резистентность организма животных. — Л., 1979. (разам з В. Ц. Сідаравым).
- Содержание коров на фермах и комплексах. — Минск: Ураджай, 1985 (разам з А. Ф. Трафімавым)
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[2] і рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР».
Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР. З 1974 года ўваходзіў у склад Экспертнага савета і Экспертнай групы жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі навук СССР.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads