Альбуміны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбуміны (ад лац.: albus, белы) — простыя растваральныя ў вадзе бялкі, умерана растваральныя ў канцэнтраваных растворах солі і згортваемыя пры награванні (дэнатурацыя бялку). Іх адносная малекулярная маса складае прыкладна 65000, не ўтрымоўваюць вугляводаў. Рэчывы, якія ўтрымоўваюць альбумін, такія як яечны бялок, завуцца альбуміноіды. Альбуміноідамі з’яўляюцца таксама сыроватка крыві, насенне раслін.

Remove ads
Апісанне
Простыя глабулярныя бялкі. Раствараюцца ў вадзе, салявых растворах, разбаўленых кіслотах і шчолачах. У растворы сульфату амонію (больш за 50 %) высольваюцца. Ёсць у сываратцы крыві (сываратачны альбумін), у малацэ (лактальбумін), яечным бялку (авальбумін), у насенні раслін і інш. Асноўныя рэзервовыя бялкі арганізма, здольныя забяспечваць звязванне і перанос крывёй вітамінаў, гармонаў (напр., з альбумінам звязана 75—82 % кортыкастэроідаў крыві). Выкарыстоўваюцца ў медыцынскай, кандытарскай, тэкстыльнай і іншых галінах прамысловасці.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads