Альжбета з Радзівілаў

(1585—1618) дачка Мікалая Радзівіла Сіроткі From Wikipedia, the free encyclopedia

Альжбета з Радзівілаў
Remove ads

Альжбета (Лізавета) Тэнчынская (15851618) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду Радзівілаў.

Хуткія факты Альжбета з Радзівілаў, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Партрэт Альжбеты на гравюры

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», дачка Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Мела братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава, Яна Ежы і Аляксандра Людвіка.

Першы муж з 1603 года — ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі  (польск.) (1572—1617). Мелі дачку Соф’ю.

Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе. Гэта гістарыяграфічная недарэчнасць прывяла да таго, што вядомы партрэт Альжбеты скрозь называецца партрэтам Альжбеты Кішкі.

Remove ads

У мастацтве

Захаваўся партрэт з серыі «партрэтаў у лаўровым вянку» невядомага мастака[5].

Зноскі

1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

2. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 616.

4. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 98-99. — 304 с. 3 000 экз. ISBN 985-11-0253-9.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads