Чарнаўцы

горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнаўцы
Remove ads

Чарнаўцы (укр.: Чернівці) — горад на поўдні заходняй часткі Украіны, на рацэ Прут. Адміністрацыйны цэнтр Чарнавіцкай вобласці. Плошча 153 км². Насельніцтва каля 260 000 чал. (2024). Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтр Букавіны.

Remove ads

Этымалогія назвы

Назва горада пайшла ад фартыфікацыі, якая ў «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» згадваецца як Чэрн на Пруце.

Гісторыя

  • XII: узнікненне Чарнаўцоў згодна з археалагічнымі звесткамі.
  • XIV: у складзе Малдовы, памежнае паселішча.
  • 1408: першы ўспамін пра Чарнаўцы ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага ў сувязі з мытнай дамовай, якую ён склаў з Львоўскімі купцамі.
  • 1488: цэнтр павету, атрымалі Магдэбургскае права.
  • XVXVIII стст.: горада неаднаразова цярпела ад ваенных канфліктаў, у выніку чаго прыйшло ў заняпад.
  • 1538: апынуліся пад уладай Турцыі.
  • 1775: перайшлі да Аўстрыі, цэнтр ваеннай адміністрацыі Букавіны.
  • 1786: цэнтр вобласці ў складзе Галічыны.
  • 1849: цэнтр аўтаномнага края Букавіна.
  • 1866: адкрыццё чыгункі Чарнаўцы — Львоў.
  • 1875: заснаванне Чарнавіцкага ўніверсітэта.
  • 1873: рэзідэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў.
  • 3 лістапада 1918: згодна з рашэннем народнага веча Чарнаўцы далучыліся да Украіны.
  • 11 лістапада 1918: горада заняла румынскае войска, з 28 лістапада — у складзе Румыніі.
  • 1940: СССР анексаваў Чарнаўцы разам з паўночнай Букавінаю, у складзе УССР.
  • 6 ліпеня 1941 1941 — 29 сакавіка 1944: знаходзіліся пад нямецка-румынскай акупацыяй.
Remove ads

Насельніцтва

  • 1890 год — 54,2 чал., з іх немцаў і яўрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадз’яраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).[2]
  • 1939 год — 106 тыс. чал.
  • 1959 год — 152 тыс. чал.
  • 1970 год — 187 тыс. чал.
  • 1977 год — 214 тыс. чал.[3]
  • 1991 год — 259 тыс. чал.[4]
  • 2001 год — 240,6 тыс. чал., з іх украінцаў — 79,9 %, рускіх — 11,3 %, беларусаў — 0,4 %, палякаў — 0,6 %, малдаванаў — 1,6 %, румынаў — 4,5 %.[5]
  • 2009 год -- 251 500 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, хімічнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Асвета

Славутасці

Thumb
Тэатральная плошча
  • Гістарычная забудова горада XIX—XX стст.;
  • Касцёл езуітаў (1893—1894);
  • Корпус Чарнавіцкага ўніверсітэта (1874—1875);
  • Гарадскі тэатр (1904—1905);
  • Ратуша (1843—1847);
  • Рэзідэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў (з 1956 года — адзін з будынкаў Чарнавіцкага ўніверсітэта);
  • Сабор кафедральны (1844—1864);
  • Царква армянска-грэгарыянская (1869—1875, цяпер — арганная зала);
  • Царква грэка-каталіцкая (1825—1830);
  • Царква Св. Міколы (1607);
  • Царква Св. Параскевы Пятніцы (1862);
  • Царква Св. Тройцы (1774);
  • Царква Св. Юрыя (Георгія, 1767);
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы (1783);
  • Чыгуначны вакзал (1898—1903);
Remove ads

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Выдомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads