Альмахады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альмаха́ды (араб. الموحدون — al-Muwahhidūn, літар. — адзінабожнікі; ісп. almohades) — дынастыя берберскіх эміраў, якая кіравала ў Паўночнай Афрыцы і арабскай Іспаніі ў 1147—1269 гадах.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў выніку дзейнасці ісламскай секты на чале з Ібн Тумартам , які змагаўся супраць рэлігійнай плыні Альмаравідаў. Пасля смерці Ібн Тумарта ў 1128 годзе яго пераемнік Абд аль-Мумін (1133—1163) скінуў у 1147 годзе Альмаравідаў, і дзяржава Альмахадаў распасцерлася на ўсю Паўночна-Заходнюю Афрыку. На працягу XII стагоддзя эміры з Альмахадаў заваявалі арабскую Іспанію, іх дзяржава дасягнула эканамічнага і культурнага росквіту.
Паражэнне ад хрысціянскіх каралёў Кастыліі, Навары і Арагона ў 1212 годзе паклала пачатак выцясненню Альмахадаў з Іспаніі; імкненне да самастойнасці намеснікаў падарвала іх магутнасць у Афрыцы. У 1269 годзе Альмахады былі разгромлены Мерынідамі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads