Сяргей Іванавіч Пясцехін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іванавіч Пясце́хін (нар. 21 ліпеня 1949, Мінск) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1967 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. У 1967—1987 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1972—1978 гадах і з 1993 года выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа. У 1987—1992 гадах працаваў у спартыўнай дзіцячай юнацкай школе алімпійскага рэзерву.
Творчасць
Яго выканальніцтва было адметнай выразнай пластыкай, добрымі акцёрскімі данымі. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А. Пятрова), Крас («Спартак» А. Хачатурана), Абат («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга).
Remove ads
Літаратура
- Пясце́хін Сяргей Іванавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. — 4 000 экз.
Спасылкі
- Сяргей Іванавіч Пясцехін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads