Альта-Парана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альта-Парана (ісп.: Alto Paraná) — дэпартамент Парагвая з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Сьюдад-дэль-Эстэ.
Remove ads
Гісторыя
У каланіяльныя часы на тэрыторыі цяперашняга дэпартамента знаходзілася мноства паселішчаў. Многія з іх мелі вельмі важнае значэнне, напрыклад, Антыверас, Сьюдад-Рэаль і Віларыка-дэль-Эспірыту-Санта.
Значны рост насельніцтва ў гэтай вобласці пачаўся ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзя. Гарадскія цэнтры пачалі з’яўляцца вакол ваенных баз, якія служылі для абароны ад нападаў бандэйрантаў. Прыкладна ў гэты час былі заснаваныя гарады, якія існуюць да гэтага часу, такія як: Віла-Куругуаці, Ігацімі, Каагуасу, Ліма і Ахос.
Пасля Парагвайскай вайны гэтыя землі былі прададзеныя, створаны буйныя маёнткі, якія спецыялізаваліся на вырошчванні матэ.
Дэпартамент Альта-Парана створаны ў 1945 годзе. У 1990 годзе межы дэпартамента набылі сучасны выгляд.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads