Альтона (карная аперацыя)

Кодавая назва аперацыі супраць савецкіх партызан From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Альтона» (ням.: Unternehmen «Altona» — раён Гамбурга) — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць мясцовага насельніцтва і савецкіх партызанскіх атрадаў, якія вырваліся з акружэння ў ходзе аперацыі «Гамбург». Праводзілася ў 2-й палове снежня 1942 г. у Навамышскім, Быценскім, Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Целяханскім раёнах Беларускай ССР.

Хуткія факты Аперацыя «Альтона», Дата ...

Праводзілася сіламі 14-га паліцэйскага палка СС, спецыяльнымі камандамі паліцыі бяспекі і СД і іншымі групамі.

Нямецкія акупацыйныя войскі праследавалі савецкіх партызан у кірунку Налібоцкай пушчы, на ўсход і поўдзень у раён КосаваБыцень. У загадзе групенфюрара СС К. фон Готберга ўказвалася: «Праз стараст і іншых падыходзячых асоб устанавіць асоб, якія спачуваюць партызанам, а таксама іншых падазроных асоб і знішчаць іх як яўрэяў і цыган. Асобныя падраздзяленні.... маюць права бязлітасна распраўляцца з асобамі і вёскамі, якія прыхільна ставяцца да ворага». На працягу тыдня нямецкія падраздзяленні беспаспяхова спрабавалі акружыць і знішчыць савецкіх партызан, а потым учынілі крывавую расправу над мірнымі жыхарамі.

Усяго ў ходзе аперацыі расстраляна і спалена жывымі больш за тысячу жыхароў беларускіх вёсак.

Remove ads

Літаратура

  • Пасэ, У. С. «Альтона» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 36. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads