Альтэрнатыва для Германіі

палітычная партыя ў Германіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Альтэрнатыва для Германіі
Remove ads

«Альтэрнатыва для Германіі» (ням.: AfD) — правая партыя ў Германіі, заснаваная 6 лютага 2013 года.

Хуткія факты Альтэрнатыва для Германіі, Лідар ...

Устаноўчы з’езд «АдГ» адбыўся 14 красавіка 2013 года ў Берліне. Яе лідарамі была абрана «Тройка» з прафесара эканомікі Бернда Лукэ, прадпрымальніцы Фраўкэ Петры і журналіста Конрада Адама. На федэральных выбарах 22 верасня 2013 года партыя набрала 4,7% і засталася без месцаў у Бундэстагу, не пераадолеўшы 5-адсоткавы бар’ер. На выбарах у Еўрапейскі парламент 2014 года аб’яднанне набрала 7% галасоў і атрымала 7 месцаў з 96 магчымых (пазней ў саюз з «Альтэрнатывай» увайшла таксама Сямейная партыя Германіі з адным месцам у Еўрапарламенце). На парламенцкіх выбарах 2017 года партыя ўпершыню змагла набраць больш за 5% галасоў, што дало магчымасць прайсці ў Бундэстаг. Аб’яднанне набрала 12,6% галасоў і атрымала 94 месцы ў нямецкім заканадаўчым органе[9].

Remove ads

Праграма

23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія) партыйны з’езд «Альтэрнатывы для Германіі» зацвердзіў перадвыбарчую праграму на выбары ў нямецкі Бундэстаг, што налічвала 15 раздзелаў:

  1. Абарона дэмакратыі ў Германіі;
  2. Еўра не ўдалося: валюта, грашовая і фінансавая палітыка;
  3. Знешняя палітыка і палітыка бяспекі: ажыццявіць нямецкія зацікаўленасці;
  4. Унутраная бяспека;
  5. Прытулку патрэбная граніца: перасяленне і прыстанішча;
  6. Іслам у сутыкненні са свабодным дэмакратычным ладам;
  7. Культура жаданасці дзяцей: спрыянне сям’і і рост насельніцтва;
  8. Выхаванне і школа: мужнасць, каб адрозніваць;
  9. Культура і СМІ;
  10. Падаткі і фінансы, гаспадарка і праца;
  11. Сацыяльная палітыка;
  12. Наша ахова здароўя пад пагрозай;
  13. Канец варожасці да тэхналогіі: энергія і клімат;
  14. Утрымліваць і разбудоўваць шляхі зносін, павялічыць жыллёвае будаўніцтва, развіваць сельскія мясцовасці;
  15. Ахова наваколля, прыроды і жывёл, абарона спажыўцоў і сельская гаспадарка.

У 6-м раздзеле згадваецца: «Крытыка ісламу, як і рэлігійная сатыра, знаходзіцца ў рамках агульнай законнасці. Яна з’яўляецца праявам асноўных правоў на вольнае выказванне думак і свабоду творчасці». Тамсама адзначаецца: «Мы жадаем прадухіліць радыкалізаванне мусульман да гвалтоўнага салафізму і тэрору. Таму фінансаванне будаўніцтва і працы мячэцяў ісламскімі дзяржавамі або замежнымі ахвярадаўцамі ці іх пасярэднікамі трэба прадухіліць. ... Такая залежнасць каля 900 мячэцяў ТІССР (Турэцка-ісламскага саюза па справах рэлігіі) і іх імамаў ад дзяржаўнага «Ведамства рэлігійных спраў» Турцыі з’яўляецца непрымальнай. Праз ТІССР аўтарытарная Турцыя моцна ўплывае на многіх грамадзян турэцкага паходжання, якія жывуць у Германіі». Дадаткова ў раздзеле змяшчаліся заклікі: «Скасаваць кафедры ісламскага багаслоўя ў нямецкіх універсітэтах і пераўтварыць іх у нейтральныя да веры ўстановы ісламазнаўства. ... АдГ заклікае да агульнай забароны на поўны вэлюм у грамадскіх месцах і на дзяржаўнай службе»[10].

7-ы раздзел перадвыбарчай праграмы 2017 года змяшчаў 7 тэзісаў:

  1. Германію не знішчыць;
  2. Умацаваць шлюб і сям’ю;
  3. Дзеці маюць патрэбу ў абодвух бацьках: з’яўленне няпоўных сем’яў непажадана;
  4. Цаніць сямейны догляд;
  5. Ахова ненароджанага жыцця;
  6. Дзеці палымяна вітаюцца;
  7. Для яснага вобраза сям’і — палавая ідэалогія антыканстытуцыйная.

Першы пункт 7-га тэзіса называўся «Палавая ідэалогія прэч са школы — спыніць ранняе сексуалізаванне», дзе згадвалася: «Аднабаковае падкрэсліванне гома- і транссексуальнасці ў навучанні, так званая «плоцевая педагогіка разнастайнасці», насамрэч забяспечвае недапушчальнае ўмяшанне ў развіццё нашых дзяцей і гарантаваныя Асноўным законам бацькоўскія правы на выхаванне. Праз гэта дзеці і моладзь становяцца — часта праз незнаёмых асоб у школе і найчасцей насуперак волі сваіх бацькоў — няўпэўненымі ў сваёй сексуальнай ідэнтычнасці, якую празмерна вымагаюць і абражаюць за сарамлівасць». Таксама: «АдГ выразна супрацьстаіць усялякім спробам знішчыць традыцыйную будову сям’і праз спансаваныя ўрадам праграмы перавыхавання ў дзіцячых садках і школах»[10].

Знешняя палітыка

Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Германіі» 2017 года, зацверджаная на з’ездзе 23 красавіка 2017 года ў Кёльне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія), уключала 3-і раздзел «Знешняя палітыка і палітыка бяспекі: ажыццявіць нямецкія зацікаўленасці», які змяшчаў 6 тэзісаў:

  1. Знешняя палітыка мае грунтавацца на нямецкіх зацікаўленасцях;
  2. Дачыненні з важкімі дзяржавамі;
  3. Германія мае самаабараняцца;
  4. Пра стратэгію народнай бяспекі;
  5. Германія мае разбудоўваць сваю гаспадарчую моц;
  6. Палітыка развіцця: устойлівасць ды бяспекавыя і гаспадарчыя зацікаўленасці.

Паводле 2-га тэзіса «Дачыненні з важкімі дзяржавамі», «АдГ адхіляе стварэнне арміі ЕС або выкарыстанне нямецкіх узброеных сіл у замежных зацікаўленасцях». У дачыненні Расіі «АдГ выступае за спыненне палітыкі санкцый. Гаспадарчую супрацу з Расіяй варта наадварот паглыбіць». «Акрамя таго, АдГ адхіляе ўступленне Турцыі ў ЕС і патрабуе безадкладнага сканчэння ўсіх перамоў пра далучэнне»[10].

Remove ads

Дзейнасць

14 мая 2017 года на выбарах у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія «Альтэрнатыва для Германіі» атрымала 7,6% галасоў выбаршчыкаў і заняла 16 месцаў у мясцовым ландтагу. У выніку прысутнасць партыі вырасла да 13 з 16 зямель Германіі, акрамя Баварыі, Гесена і Ніжняй Саксоніі[11]. На выбарах у Бундэстаг Германіі 24 верасня 2017 года заняла 3-е месца. Напярэдадні выбараў АдГ выступіла за: забарону будаваць пры мячэцях мінарэты, бо тыя абазначаюць ісламскае валадарства; правядзенне рэферэндума аб вяртанні нямецкай маркі замест еўра; абмежаванне кіравання канцлера 2-ма тэрмінамі і ўвядзенне прамых выбараў прэзідэнта; пераўтварэнне Еўрапейскага Саюза ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць і вяртанне палітычных паўнамоцтваў дзяржавам-удзельніцам; скасаванне дзяржаўных субсідый ветравай і сонечнай энергетыцы, працяг выкарыстання АЭС[12]. Не галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[13].

Remove ads

Зноскі

  1. Jansen F. Sachsen und Brandenburg prüfen schärfere Beobachtung der AfD-LandesverbändeDer Tagesspiegel, 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10189'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21485738'></a>
  2. У Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.
  3. Перадвыбарчая праграма «Альтэрнатывы для Германіі» на выбары ў нямецкі Бундэстаг 24 верасня 2017 г. «Праграма для Германіі» (ням.)(недаступная спасылка). «Альтэрнатыва для Германіі» (23 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 20 сакавіка 2018.
  4. Анатоль Сідараў. Свята на вуліцы правых. Сацыял-дэмакраты прайгралі выбары ў яшчэ адной зямлі ФРГ(недаступная спасылка). Крыніца.інфо (15 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2018. Праверана 20 сакавіка 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads