Парламенцкія выбары ў Германіі (2017)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбары ў Бундэстаг Германіі былі праведзены 24 верасня 2017 года[1]. На іх былі абраныя 709 членаў 19-га склікання Бундэстага[2].
Remove ads
Падзеі пасля выбараў 2013 года
Пасля апошніх выбараў 2013 года была сфарміравана «вялікая» кааліцыя з блоку ХДС/ХСС і СДПГ. Ангела Меркель заняла пасаду кацлера, а Зігмар Габрыэль намесніка старшыні ўрада. Свабодная дэмакратычная партыя — былы партнёр ХДС/ХСС па кааліцыі — не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсці ў Бундэстаг[3].
Парадак выбараў
Германскія выбары з’яўляюцца ўсенародным галасаваннем. У ім прымаюць удзел усе грамадзяне Германіі, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Кожны выбаршчык мае два галасы. Адзін голас аддаецца за асобу, другі голас грамадзянін аддае за спіс людзей, якіх вылучае кожная партыя, якая ўдзельнічае ў выбарах. У 2017 годзе гэта: ХДС/ХСС, СДПГ і г.д. Любы чалавек, які хоча абрацца ў Бундэстаг, павінен быў сабраць не менш за 5%. Тыя ж патрабаванні для партый, што ідуць па спісах. Ім патрэбна таксама сабраць не менш за 5% галасоў. Да выбараў Бундэстаг павялічылі да 709 членаў, з якіх 299 чалавек павінна быць выбрана па аднамандатных акругах. Астатнія выбіраюцца па спісах.
Remove ads
Вынікі выбараў 2017 года
Фарміраванне ўрада
Усе партыі атрымалі менш за палову месцаў у Бундэстагу. Гэта значыць, што той, хто захоча стаць канцлерам, павінен быў стварыць урад з іншай партыяй, што будзе абрана ў Бундэстаг. Усе партыі выключылі стварэнне ўрада з «Альтэрнатывай для Германіі». ХДС/ХСС і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) выключылі стварэнне ўрада з Левымі. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) і Зялёныя не выключылі, што могуць ўвайсці ва ўрад з Левымі. ХДС/ХСС не выключае стварэння ўрада з СвДП.
7 лютага 2018 года ХДС/ХСС і СДПГ дамовіліся аб фарміраванні новага ўрада Германіі. Яны зноў стварылі «вялікую кааліцыю»[4].
Ангела Меркель | Марцін Шульц | Сара Вагенкнехт, Дзітмар Барч | Катрын Гёрынг-Экарт, Джэм Эздэмір | Крысціян Лінднер | Аліс Вайдэль, Аляксандр Гаўланд |
ХДС/ХСС | СДПГ | Левыя | Саюз 90/Зялёныя | СвДП | АдГ |
Remove ads
Цікавае
Упершыню ў гісторыі Бундэстага былі абраны пасламі ўраджэнцы СССР: Вальдэмар Герт і Антон Фрызен.
Зноскі
- Прэзідэнт ФРГ зацвердзіў дату выбараў у Бундэстаг(недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (25 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2022. Праверана 19 сакавіка 2018.
- У Германіі прайшлі выбары ў бундэстаг(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
- Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газета. — 27 верасня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads