Альхоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Альхоўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альхавецкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альхоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пад’язаўлеўскага сельсавета[1], які 20 мая 1968 года перайменаваны ў Альхоўскі сельсавет з пераносам цэнтра ў вёску Альхоўцы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Малагарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска Літоўка[3]. 23 снежня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малагарадзішчанскага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1721 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,8 % — палякі, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1163 чалавекі[6].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads