Альяс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алья́с[1][2][3], альва́с[2][3] або ало́э[1][4][5][2](Aloe) — род сукулентных раслін сямейства асфадзелавых. Віды — шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім гладкім мясістым лісцем, пакрытым па краі шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку. Назва роду ў перакладзе з арабскай мовы горкі.
Remove ads
Апісанне
Вядома каля 400 відаў. Найбольш вядомыя — альяс дрэвападобны (Aloe arborescens) і альяс вера (Aloe vera), які ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касметычных прэпаратаў. Знешні выгляд альясу вельмі разнастайны — сярод іх ёсць дрэвападобныя формы і ліяны; а таксама гіганцкія і мініяцюрныя расліны.
Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце сакаўное, мясістае, шаравата-зялёнае з васкавым налётам, зубчастае па краях, мае гліказід алаін. Кветкі трубчастыя, чырвона-аранжавыя, сабраныя ў гронку. Плод — сухая трохгнёздавая каробачка. На ніжняй частцы сцёблаў штогод утвараюцца бакавыя парасткі («дзеткі»), якія таксама выкарыстоўваюцца для размнажэння.
Remove ads
Распаўсюджанне
Гістарычная «радзіма» альясу — засушлівыя вобласці Афрыкі, Мадагаскара, Макаранезіі і поўдзень Аравійскага паўвострава. Але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым уласцівасцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаванню, шматлікія віды альясу былі натуралізаваны ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мексіцы, на Кубе. Альяс быў завезены іспанцамі ў Еўропу, адкуль распаўсюдзіўся на востраў Барбадос і ў шматлікія краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. Некаторыя віды вырошчвалі ў Закаўказзі як лекавыя расліны. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях, дзе расліна квітнее вельмі рэдка і дасягае вышыні не больш за 70 см.
Remove ads
Некаторыя віды
- Aloe arborescens — Альяс дрэвападобны
- Aloe aristata — Альяс асцюковы
- Aloe saponaria — Альяс мыльны
- Aloe striata — Альяс паласаты
- Aloe variegata — Альяс стракаты
Выкарыстанне
Высушаны сок з лісця некаторых відаў альясу (сабур) ужываюць пераважна ў ветэрынарыі як слабіцельны і жаўцягонны сродак, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[6]. У некаторых выпадках сок з лісця альясу можа выклікаць дэрматыты[7]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads