Аляксандраўка (Гусявіцкі сельсавет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандраўка (бел.: Аляксандраўка) — вёска ў Гусявіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

За 25 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Хачэмля (прыток ракі Уза).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Зарэчча.

Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, да якой на поўдні далучаецца другая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовым крыніцам вядома з пачатку XX стагоддзя, калі перасяленцы з суседніх вёсак заснавалі тут пасёлак. У 1926 годзе ў Стара-Гусявіцкім сельсавеце Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 37 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Старая Гусявіца).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 40 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 45 двароў, 277 жыхароў.
  • 1959 год — 323 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 40 жыхароў.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads