Гусявіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гусяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старая Гусявіца.

Хуткія факты Гусявіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Новагусявіцкага і Старагусявіцкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новая Гусявіца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пянчынскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 27 верасня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старая Гусявіца. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гусявіцкага сельсавета 17 населеных пунктаў[2]. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Новае Жыццё[3], 13 мая 1982 года — пасёлак Івашкаў[4], 13 лістапада 1987 года — пасёлак Чырвоная Хачэмля[5], 16 жніўня 2016 года — пасёлак Калініна[6].

Remove ads

Склад

У склад Гусявіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1934 года — пасёлак Шульскае, да 1947 года — пасёлак Вараі, да 1979 года — пасёлак Новае Жыццё, да 1982 года — пасёлак Івашкаў, да 1983 года — пасёлак Бярозавае Балота, да 1984 года — пасёлак Чырвоная Хачэмля.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1578 чалавек[7], з іх 96,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 1336 чалавек[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 мая 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 16 (1714).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads