Аляксандраўская калона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндраўская кало́на (таксама Александрыйскі стоўп , па вершу А. С. Пушкіна «Помнік ») — помнік у стылі ампір, які знаходзіцца ў цэнтры Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга. Узведзена ў 1834 годзе архітэктарам Агюстам Манферанам па ўказе імператара Мікалая I ў памяць аб перамозе яго старэйшага брата Аляксандра I над Напалеонам. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага Эрмітажа[1].
Remove ads
Remove ads
Гісторыя стварэння


Гэты помнік дапоўніў кампазіцыю Аркі Галоўнага штаба, якая была прысвечана перамозе ў Айчыннай вайне 1812 года. Ідэю збудаванні манумента падаў знакаміты архітэктар Карл Росі. Плануючы прастору Палацавай плошчы, ён меркаваў, што ў цэнтры плошчы трэба размясціць помнік. Аднак прапанаваную ідэю ўстаноўкі яшчэ адной коннай статуі Пятру I ён адрынуў.
Remove ads
Характарыстыкі
- Агульная вышыня збудавання 47,5 м.
- Вышыня ствала (маналітнай часткі) калоны 25,6 м (12 сажняў).
- Вышыня пастамента 2,85 м (4 аршына),
- Вышыня фігуры анёла 4,26 м,
- Вышыня крыжа 6,4 м (3 сажні).
- Ніжні дыяметр калоны 3,5 м (12 футаў), верхні — 3,15 м (10 футаў 6 цаляў).
- Памер пастамента — 6,3 × 6,3 м.
- Памеры барэльефаў — 5,24 × 3,1 м.
- Памеры агароджы 16,5 × 16,5 м
- Агульная вага збудавання — 704 тоны.
- Вага каменнага ствала калоны каля 600 тон.
- Агульная вага навершка калоны каля 37 тон.
Сама калона стаіць на гранітнай падставе без якіх-небудзь дадатковых апор, толькі пад дзеяннем уласнай сілы цяжасці.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads