Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка (нар. 9 мая 1971, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 9 мая 1971 года ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці[3].
Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[3].
Працоўную дзейнасць пачала ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы Касцюковіцкага райвыканкама. Працавала старшынёй фінансавага аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні Клімавіцкага райвыканкама; старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкама; старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама[3].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[3].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Быхаўскай акругі № 81. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» III ступені[3].
Сям’я
Замужам, мае дваіх дзяцей[3].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads