Аляксандра Рапапорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Сусана Рапапорт Эліясан (шведск.: Alexandra Susanna Rapaport Eliasson; нар. 26 снежня 1971, Брома, Швецыя) — шведская актрыса тэатра і кіно, прадзюсар[2].
Remove ads
Біяграфія
Аляксандра Рапапорт нарадзілася 26 снежня 1971 года ў Броме, прыгарадзе Стакгольма. Яе бацькі, Эдмунд і Эва Рапапорт, выхадцы з Польшчы, збеглі ў Швецыю падчас Другой сусветнай вайны.
Аляксандра вучылася ў Шведскай Нацыянальнай акадэміі тэатральнага мастацтва, якую скончыла ў 1997 годзе. Пасля вучобы яна ўдзельнічала ў пастаноўках гарадскога тэатра Упсалы і Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме. У Каралеўскім драматычным тэатры Рапапорт ўваходзіла ў пастаянны склад драматычнай трупы, выконвала ролі ў пастаноўках «Кароль Лір», «Грошы спадара Арнэ», «Ілжывы хворы», «Пігмаліён» і іншых[3].
У 2006 годзе Аляксандра была адной з радыёвядучых праграмы «Sommar» (са швед. — «лета») на радыёстанцыі SR P1.
У 2011 годзе Рапапорт атрымала ролю ў фільме Томаса Вінтэрберга «Паляванне», намінаванага на «Залатую пальмавую галіну» 65-га Канскага кінафестывалю ў 2012 годзе[4].
У 2017 годзе Аляксандра была ўдастоеная шведскай прэміі «Крышталь» як лепшая выканаўца за ролю ў тэлесерыяле «Матушка Гуска». Аляксандра здымалася ў гэтым серыяле з 2015 года і з’яўляецца яго прадзюсарам[5].
Remove ads
Прыватнае жыцце
Аляксандра замужам, у яе ёсць двое дзяцей. Яна таксама была цёткай Мацільды Рапапорт — вядомай шведскай гарналыжніцы[6].
Абраная фільмаграфія
- Ellinors bröllop (1995)
- Tsatsiki, morsan och polisen (1998)
- Livvakterna (2000)
- Hem ljuva hem (2000)
- Känd från TV (2001)
- Om inte (2001)
- Kronprinsessan (TV)
- Kodenavn Hunter (2007) (TV)
- Kronjuvelerna (2011)
- Паляванне (2012)
- Morden i Sandhamn (2010 — цяперашні час) (TV)
- The Team (2015) (TV)
- Gåsmamman (2015)
Спасылкі
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads