Аляксандр Іванавіч Багель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Іванавіч Багель (нар. 20 мая 1958, в. Новая Мыш, Баранавіцкі раён) — беларускі аграрнік і дэпутат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 мая 1958 года ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Працаваў старшым інжынерам цэха механізацыі, старшым інжынерам калгаса імя Дзяржынскага Бабруйскага раёна; намеснікам дырэктара па кормапрадукцыі саўгаса «Шыннік» ВА «Бабруйскшына»; дырэктарам РДУСП «Шыннік» Кіраўскага раёна; выконваючым абавязкі першага намесніка старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама; старшынёй Глускага райвыканкама; старшынёй СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага[1]. Дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага»[1].
Дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання[1].
Дэлегат IV, V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў)[1]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].
Старшыня Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза, член Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Магілёўскага аблвыканкама, Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў, Кіраўскага райвыканкама[1]. Мае Падзяку старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Прысвоены званні «Чалавек года Кіраўшчыны», «Чалавек года Магілёўшчыны»[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads