Навамышскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навамы́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мыш.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Навамышскага сельсавета было 12 населеных пунктаў[2]. 17 лютага 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гірмантаўскага сельсавета (вёскі Драгабылле, Лугавая, Пастарынне)[3]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключаны хутар Храсты[4]. 18 сакавіка 1985 года пасёлак Жамчужны перададзены ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[5]. 29 снежня 2012 года скасаваны вёскі Бараўцы і Зорная (уключаны ў склад горада Баранавічы)[6][7]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цешаўлянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Белалессе, Забалацце, Лебяжаны, Люшнева, Старая Мыш, Цешаўле, Цюхнявічы, Шпакоўцы і пасёлак Першамайскі)[8].
Remove ads
Склад
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
У склад сельсавета да пашырэння ў 2013 годзе ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 11 вёсак[9]:
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 4669 чалавек[10], з іх 82,2 % — беларусы, 10,4 % — палякі, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 3757 чалавек[12].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads