Аляксандр Іванавіч Пішч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Пішч (нар. 22 сакавіка 1984, г. Ляхавічы) — беларускі заатэхнік і дэпутат.

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Пішч, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзіўся 22 сакавіка 1984 года ў горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным заатэхнікам ААТ «Руднікі» Пружанскага раёна; працаваў галоўным заатэхнікам раёна, начальнікам сектара жывёлагадоўлі, начальнікам аддзела арганізацыі вытворчасці, намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага райвыканкама; дырэктарам ААТ «Радзіма» Пружанскага раёна; дырэктарам ААТ «Агра-Калядзічы»[1]. Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].


Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Пружанскага і Кобрынскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматамі Пружанскага райвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама, юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», нагрудным знакам адрознення «За заслугі ў сельскай гаспадарцы»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads