Аляксандр Аляксандравіч Максімаў

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксандравіч Максімаў
Remove ads

Аляксандр Максімаў (нар. 13 лютага 1985, Запарожжа) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Аляксандр Максімаў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ клуба «Металург» з роднага Запарожжа. У 2002 годзе трапіў ў сістэму кіеўскага «Дынама», дзе ў асноўным выступаў за трэцюю каманду клуба.

Thumb
Аляксандр Максімаў падчас выступу за «Крыўбас». 3 кастрычніка 2009 года

У 2004 пераехаў у Харкаў, дзе спачатку гуляў за «Металіст», у складзе якога 25 ліпеня 2004 года дэбютаваў у матчах Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны (гульня супраць палтаўскай «Ворсклы-Нафтагаз», перамога 1:0). З пачатку 2005 года выступаў у складзе першалігавага «Арсенала», разам з якім за паўгады вярнуўся ў «эліту» — па выніках сезона 2004/2005 «Арсенал» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе (у якой пачаў выступ пад назвай «Харкаў»).

У пачатку сезона 2007/2008 перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», у складзе якога фактычна не атрымліваў шанцу праявіць сябе — на працягу ўсяго сезона гуляў у асноўным за дублюючы склад, за асноўную каманду праводзіў на полі ў сярэднім не больш за 10 хвілін (тройчы выйшаўшы на замену). З 2008 года выступаў на правах арэнды ў складзе крыварожскага «Крыўбаса», у якім адразу стаў іграком асноўнага складу, а неўзабаве і капітанам каманды.

Улетку 2011 года падпісаў кантракт з кіеўскім «Арсеналам»[2], але стабільнага месца ў асноўным складзе не меў, толькі перыядычна выходзячы на поле.

У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Аляксандра, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Яўгенам Баравіком і Андрэем Гітчанкам, падпісаў кантракт з «Крыўбасам»[3]. Аднак у камандзе да канца сезона так і не згуляў ніводнай гульні.

Улетку 2013 года «Крыўбас» быў зняты са спаборніцтваў і Максімаў на правах вольнага агента падпісаў аднагадовы кантракт з запарожскім «Металургам», выхаванцам якога Аляксандр і быў[4]. Да канца года адгуляў у дзевяці матчах чэмпіянату і двух кубкавых гульнях, пасля чаго ў студзені 2014 года кантракт быў скасаваны па пагадненні бакоў[5].

7 лютага на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з «Севастопалем»[6], дзе згуляў да канца сезона ў 6 матчах чэмпіянату, пасля чаго клуб быў расфарміраваны, а Максімаў стаў свабодным агентам.

У кастрычніку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з данецкім «Алімпікам»[7], аднак ужо ў снежні пакінуў яго, не згуляўшы ніводнага матча.

У лютым 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, аднак у ліпені атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона 2015. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У жніўні 2016 года перайшоў у мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета», які пакінуў у студзені 2017 года.

З 2018 года пачаў выступаць на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за клубы «Музычы» і «Шэўчэнкіўскэ», у 2019—2021 гадах гуляў за «Джуніярс» (Шпыцькы), пасля чаго завяршыў кар’еру.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

З 2000 года выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны розных узростаў, у складзе якіх правёў 19 гульняў і адзначыўся 4 забітымі галамі. На працягу 2003—2006 гадоў таксама правёў 15 гульняў за моладзевую зборную. Прымаў удзел у фінальнай частцы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2006, па выніках якой зборная Украіны заваявала срэбраныя ўзнагароды, згуляў у 4 з 5 матчаў ўкраінскай каманды на турніры.

Мае ў актыве адзін сыграны матч у складзе нацыянальнай зборнай Украіны — 12 кастрычніка 2005 выйшаў на замену ў таварыскай гульні зборнай супраць нацыянальнай каманды Японіі (перамога 1:0).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads