Аляксандр Аляксандравіч Церахаў
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (2014—2020) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксáндр Аляксáндравіч Цéрахаў (1978, Гомель, БССР) — беларускі палітык, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (2014—2020).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. У 1997 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2004 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1999—2006 гадах працаваў на розных пасадах у ААТ «Будаўніча-мантажны трэст — 27». З 2006 па 2011 год працаваў на пасадах намесніка начальніка, першага намесніка і начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама[1].
У 2011-2014 гадах — першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі[1].
Назначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 17 лістапада 2014 года[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]
3 чэрвеня 2020 года зняты з пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Зноскі
- Церахаў Аляксандр Аляксандравіч . БЕЛТА.(недаступная спасылка)
- Аляксандр Церахаў назначаны міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь . Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (17 лістапада 2014). Праверана 17 лістапада 2014.
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads