Аляксандр Аляксеевіч Палканаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксеевіч Палка́наў (руск.: Александр Алексеевич Полканов; 25 мая 1888, Кастрама — 10 студзеня 1963, Ленінград) — савецкі вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (1935)[4]. Акадэмік АН СССР (1943), прафесар (1930), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962).
Remove ads
Біяграфія
А. А. Палканаў нарадзіўся ў горадзе Кастрама. У 1906 годзе скончыў гімназію. У 1906—1908 гг. вучыўся на Фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1908 годзе быў пераведзены ў Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1911 годзе па спецыяльнасці «геалогія і мінералогія». З 1911 года ў Пецярбургскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры мінералогіі і прафесар Пермскага ўніверсітэта. З 1921 года А. А. Палканаў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай петралогіі. У 1939—1945 гг. дырэктар Інстытута зямной кары пры Ленінградскім універсітэце, у 1950—1963 гг. арганізатар і дырэктар лабараторыі дакембрыю АН СССР, у 1946—1950 гг. адзін з арганізатараў і старшыня Прэзідыума Карэльскага філіяла АН СССР.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
А. А. Палканаву належаць навуковыя працы па петралогіі інтрузійных парод Балтыйскага шчыта, Кольскага паўвострава і Украіны. Распрацаваў структурную класіфікацыю плутонаў. Сумесна з Э. К. Герлінгам распрацаваў калій-аргонавы метад вызначэнні ўзросту геалагічных фармацый. У 1915 годзе адкрыў жалезаруднае месцараджэнне ў Кольскім фіёрдзе[4]. Аўтар геалагічнай карты Кольскага паўвострава.
Сярод апублікаваных работ:
- Геологические исследования на Кольском полуострове в 1917-27 гг., 1928;
- Проблемы Кольского полуострова. — 1933 (у сааўтарстве);
- Геология Карелии и Кольского полуострова. — 1947.
Remove ads
Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні
- Ордэн Леніна (1954)
- 2 Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1945)
- медалі
- Ленінская прэмія (1962)
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959)
- Ганаровы член Французскага геалагічнага таварыства (1959)[4]
- Ганаровы член-карэспандэнт Шведскага геалагічнага таварыства (1961)[4]
Памяць
У гонар А. А. Палканава названая града ўзгоркаў у раёне Берага прынца Улафа ў Антарктыдзе[4].
Зноскі
- WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 15 красавіка 2025.
- Полканов Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Фокин С. И. «Интерес мой к области генетики растет». Короткая жизнь зоолога Д.М. Дьяконова (1893–1923), «My Interest to the Field of Genetics Is Growing». The Short Life of Zoologist D.M. Diakonov (1893–1923) // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 4. — С. 23–43. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- Полканов Александр Алексеевич // Кольская энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads