Аляксандр Анатолевіч Кержакоў
расійскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Анатолевіч Кержакоў (руск.: Александр Анатольевич Кержаков; нар. 27 лістапада 1982, Кінгісеп, Ленінградская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст (нападнік) і тренэр. Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Расіі. Выступаў за нацыянальную зборную Расіі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт».
Remove ads
Клубная кар’ера
Пасля заканчэння СДЮШАР «Зеніт» Аляксандр пачаў выступаць за аматарскую каманду «Светагорац» з горада Светагорск. У канцы 2000 года паводле рэкамендацыі Казачэнкі галоўны трэнер «Зеніта» Юрый Марозаў запрасіў Кержакова ў «Зеніт». У новым клубе Кержакоў дэбютаваў 10 сакавіка 2001 года ў матчы 1 тура чэмпіянату Расіі супраць «Ротара» ў Валгаградзе, выйшаў у асноўным складзе і адыграў усю гульню. Амаль адразу атрымаў месца ў асноўным складзе каманды.
28 снежня 2006 года Кержакоў падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Севілья» на 5,5 года. Сума трансферу склала 5 млн еўра[3]. Партнёрамі Аляксандра па нападзе сталі Луіс Фабіяну і Фрэдэрык Канутэ, аднак іграку не заўсёды знаходзілася месца ў складзе. У 2008 годзе Кержакоў вярнуўся ў Расію ў маскоўскае «Дынама», якое ўзначальваў Андрэй Кобелеў, з якім ён разам выступаў за «Зеніт» у 2001 годзе.
16 студзеня 2010 года Кержакоў вярнуўся ў «Зеніт»[4], падпісаўшы кантракт на 4 гады[5]. Сума трансферу склала 6,5 млн еўра.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2002 годзе Алег Раманцаў запрасіў 19-гадовага Кержакова ў зборную Расіі. Дэбют футбаліста ў нацыянальнай камандзе адбыўся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі ў Таліне 27 сакавіка 2002 года.
Трэнерская кар’ера
У сакавіку 2018 года быў зацверджаны трэнерам юнацкай зборнай Расіі (юнакоў 2001 года нараджэння)[6]. У верасні 2020 года стаў галоўным трэнерам клуба «Том»[7]. Па выніках сезона 2020/21 «Том» заняла апошняе месца ў ФНЛ і засталася ў лізе толькі дзякуючы рашэнню КДК аб пераводзе «Чайкі» ў ПФЛ, а Кержакоў пакінуў клуб.
У чэрвені 2021 года ўзначаліў клуб «Ніжні Ноўгарад», які перад гэтым выйшаў у Прэм’ер-лігу. Пакінуў каманду па закачэнні сезона 2021/22, у якім клуб заняў 11-е месца.
У лютым 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам кіпрскай «Карміятысы»[8], аднак ужо ў красавіку пакінуў пасаду.
Дасягненні
- Чэмпіён Расіі: 2010, 2011/2012, 2014/2015
- Пераможца Кубка Расіі: 2010
- Пераможца Суперкубка Расіі: 2011, 2016
- Пераможца Кубка УЕФА: 2007/2008
- Пераможца Кубка УЕФА: 2006/2007
- Пераможца Кубка Іспаніі: 2006/2007
- Пераможца Суперкубка Іспаніі: 2007
- Пераможца Кубка Швейцарыі: 2016
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads