Аляксандр Андрэевіч Іванаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Андрэевіч Іванаў
Remove ads

Аляксандр Андрэевіч Іванаў (руск.: Алекса́ндр Андре́евич Ива́нов; 16(28).7.1806, Санкт-Пецярбург — 3(15).7.1858, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец.

Хуткія факты Аляксандр Андрэевіч Іванаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1817-28) у свайго бацькі А. І. Іванава і ў класе А. Я. Ягорава. З 1830 года пенсіянер таварыства заахвочвання мастакоў у Італіі, наведаў Аўстрыю і Германію. У 1831-58 гадах жыў у Рыме, наведаў гарады Сярэдняй і Паўночнай Італіі, Венецыю, Неапаль. У 1857 годзе ездзіў у Лондан для сустрэчы з А. І. Герцэнам. Творы ранняга (пецярбургскага) перыяду творчасці Іванава маюць усе тыповыя рысы жывапісу класіцызму: ураўнаважаная кампазіцыя, выразнае размеркаванне фігур і прадметаў па планах; мастак імкнуўся дамагчыся эмацыйнай выразнасці ў трактоўцы традыцыйных міфалагічных і евангельскіх тэм («Прыям, які просіць у Ахілеса цела Гектара», 1824, Траццякоўская галерэя; «Іосіф, які тлумачыць сны зняволеным з ім у вязніцы хлебадару і віначэрпію», 1829, «З’яўленне Хрыста Марыі Магдаліне», 1835, — усе ў Рускім музеі). Завяршае ранні перыяд творчасці адна з першых прац Іванава ў Рыме — карціна «Апалон, Гіяцынт і Кіпарыс» (1831-34, Траццякоўская галерэя), адрозная выключнай гарманічнасцю і паэтычным узвышанасцю трактоўкі выяў антычнага міфа. Як і іншыя прадстаўнікі перадавой рускай інтэлігенцыі 1830-40-х гг., Іванаў шукаў шляхі вырашэння глыбокіх сацыяльных супярэчнасцей, устаранення несправядлівасці і прыгнёту. На фармаванне светапогляду Іванава ў Рыме паўплывалі сяброўскія адносіны (у канцы 1830 — пачатку 1840-х гг.) з М. В. Гогалем і кіраўніком нямецкіх назарэйцаў мастаком Ф. Авербекам.

Remove ads

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 20 кастрычніка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1768199'></a>
  2. Иванов Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads