Мікалай Васілевіч Гогаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Васі́левіч Го́галь (руск.: Никола́й Васи́льевич Го́голь, укр.: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809[3], Вэлыкі Сарочынці[d], Маларасійскае ваеннае губернатарства[4][5] — 21 лютага (4 сакавіка) 1852[6], Масква[4][5]) — расійскі пісьменнік-класік, драматург, паэт украінскага паходжання[8][9][10].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 года ў сяле Вялікія Сарочынцы Палтаўскай губерні (цяпер Міргарадскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Дзяцінства будучага пісьменніка праходзіла ў вёсцы Васільеўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.
З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійскага тэатра як акцёр і рэжысёр-пастаноўшчык шматлікіх спектакляў, заснаваных на сюжэтах антычнасці або побыту. («Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін»). У гімназіі Гогаль спазнаў сусвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасці.
У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор — рамантычную паэму «Ганц Кюхельгартэн», непрыхільна стрэнутую крытыкай. Увесь тыраж, акрамя 5 асобнікаў, Гогаль паспеў выкупіць і спаліць. Праз год у часопісе «Отечественные записки» з’яўляецца аповесць «Басаўрук або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклу «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасць надавала творам М. Гогаля адмысловы каларыт. Глыбокія веды фальклору дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасці, пераплеценыя з выдумкай.
З другой паловы 1830-х гадоў наступны росквіт таленту Гогаля звязаны з драматургіяй. Этапнай нават у гісторыі тэатра стала яго сацыяльная камедыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасля прэм’еры п’есы Гогаль выязджае на даволі працяглы час за мяжу. Ён наведвае Германію, Швейцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе з’яўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменнік вяртаецца на радзіму, узмоцнена працуе над другім томам «Мёртвых душ», але незадоўга перад смерцю спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.
Remove ads
Экранізацыі
- Вій 3D (2014) — сучасная экранізацыя знакамітай класічнай аповесці; фільм зняты Алегам Сцепчанкам (Расія). У 2014-ым годзе стала вядома, што стваральнікі фільма вырашылі зняць працяг: другі фільм кінатрылогіі называецца Вій 2: Падарожжа ў Кітай.
Зноскі
- «Выпись из Метрической книги Спасо-Преображенской церкви местечка Сорочинец, Миргородского уезда, 1809 год», № 25: «Месяца марта 20 числа у помещика Василия Яновского родился сын Николай и окрещён. Молитвовал и крестил священно-наместник Иоанн Беловольский. Восприемником был господин полковник Михаил Трахимовский». Русская Старина, 1888, ноябрь, с. 392. (руск.)
- И. Ф. Масанов, «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг. (руск.)
- Гоголь // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- Гоголь Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Первая научная история войны 1812 года / Понасенков Е. Н., 2-е изд. — Москва: Издательство АСТ, 2018. — с. 630. (руск.)
- Nikolay Gogol | Biography, Novels, & Short Stories . Encyclopedia Britannica. Праверана 31 жніўня 2019.
- "Гуревич П.С. Романтическая организация духа (рецензии на книги Н. Котляревского "Михаил Юрьевич Лермонтов" и "Николай Васильевич Гоголь")". Litera. 1 (1): 45–53. January 2016. doi:10.7256/2409-8698.2016.1.18690. ISSN 2409-8698.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads