Аляксандр Андрэевіч Баранаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Андрэ́евіч Бара́наў (3 (14) лютага 1746, Каргапаль — 16 (28) красавіка 1819, каля вострава Ява) — рускі купец, першы галоўны кіраўнік рускіх паселішчаў у Амерыцы (1790—1818). Даследаваў тэрыторыі ля Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночна-Заходняй Амерыкі, усталяваў гандлёвыя сувязі з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі, Кітаем. Па распараджэнні Баранава ў 1812 годзе заснаваны Форт Рос у Каліфорніі.
Дзякуючы яго энергіі і адміністрацыйным здольнасцям быў падрыхтаваны шэраг экспедыцый для абследавання раёнаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, распачата караблебудаванне, медзеплавільная вытворчасць і здабыча вугалю ў рускай Амерыцы, арганізавана школа на Алясцы і інш. Баранаў удзельнічаў у абследаванні і апісанні Чугацкага заліва, прылеглых астравоў і іншых раёнаў. Імем Баранава названы востраў у архіпелагу Аляксандра (у заліве Аляска).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads